ПЕРШЫЯ ТЫСЯЧНІКІ Ў ЖАБІНКАЎСКІМ РАЁНЕ

У панядзелак, 31 ліпеня, на Жабінкаўшчыне ўганароўвалі першых тысячнікаў.

Кіраўнік раёна павіншаваў рупліўцаў з высокім дасягненнем, пажадаў далейшых поспехаў і ўручыў Пісьмы падзякі прафсаюза работнікаў АПК. Героі дня атрымалі таксама майкі, кепкі, наборы інструментаў і кветкі ад райкама галіновага прафсаюза.

Дырэктар “Жабінкаўскага” Міхаіл Вячорка падзяліўся, што летась усе экіпажы сельгаспрадпрыемства сталі тысячнікамі. Такога ж выніку чакаюць і сёлета.

– Непрадказальнае капрызнае надвор’е стрымлівае ў гэтым годзе тэмпы ўборкі, – сказаў Міхаіл Мікалаевіч. – Але хлопцы ў нас мэтанакіраваныя, усе восем экіпажаў, задзейнічаных на жніве, працуюць ад світанку да цямна, разумеючы адказнасць за кожнае зярнятка. Паралельна ідзе ўборка ячменю, жыта і трыцікале. Было б надвор’е – за два тыдні дакладна справіліся б!

У “Вазнясенскім” героямі дня сталі аператары зернесушыльнага комплексу Аляксей і Мікалай Садаўнічыкі, якія дапрацавалі па дзве тысячы тон збожжа. Аляксей Аляксеевіч гаспадарыць на КЗС з 2009 года. Не раз яны разам з пляменнікам Мікалаем станавіліся двухтысячнікамі падчас уборачных кампаній, праслаўляючы родную гаспадарку.

Аператараў ЗСК таксама чакалі віншаванні, падарункі і Пісьмы падзякі.

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК
Фота Кацярыны ЯКУБЁНАК

Источник http://www.zhabinka.by/?p=79763